Сёння да мяне забег вельмі вядомы ў нашым раёне чалавек, якога ўсе ведаюць, як "спадара Віталя", ці нават проста "спадара". Так называюць яго за тое, што ён многа год змагаецца за беларускую мову і культуру. Яшчэ многія называюць яго русафобам. Акрамя таго, ён апазіцыянер з вялікім стажам. Пад час апошніх прэзідэнтскіх выбараў быў у ліку арыштаваных за тое, што арганізавалі палатачны гарадок пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. У цяперашні час ён займаецца ў дактарантуры (у нашым разуменні постсавецкай сісмэмы адукацыі гэта аспірантура) Варшаўскага універсітэту, дзе працуе над тэмай палітычнай геаграфіі Еўропы. Мне ен прынёс электронны варыянт сваёй будучай кнігі "Палітычная геаграфія Еўропы" (урыўкі з якой ужо дзесьці ёсць у Інтэрнэце) і дазволіў размясціць ўрыўкі з яе ў маіх блогах, што я збіраюся зрабіць, толькі, шчыра кажучы, некаторыя думкі мне цяжка адабраць дзе іх размясціць. Але вырашыў, што думкі майго госця будуць у "Забалаці - сталіцы нашай Радзімы." Я ж атрымаў крытыку, што не пішу на беларускай мове, таму выпраўляю гэты прабел. Але, так як большасць маіх чытачоў рускамоўныя, то для іх тлумачу на рускую мову. Па меры магчымасці спрабую перакласці некаторыя ўрыўкі з працы Віталя Куплевіча на рускую мову, каб пачуць дыскусію з розных бакоў на пастаўленыя там пытанні.
среда, 15 октября 2008 г.
Спадар Виталь.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Поиск непонятного в Интернете
